WORKS
COMMISSIONED
ARCHIVE
JOURNAL
ABOUT

Animation NOW!

«Толькі харошыя людзі»


Чым занятыя і пра што думаюць маладыя беларускія аніматары Юля Рудзіцкая і Гена Буто.

Забіваючы ў пашукавік беларуская анімацыя, атрымліваеш каля 100.000 спасылак, але прозвішчаў у гэтай сотні не так шмат. Некаторыя трапляюцца часцей (Ленкін ці Тумеля), некаторыя знаходзіш выпадкова, але гэта не значыць, што яны не вартыя ўвагі.

Напрыклад, Юля Рудзіцкая ці Гена Буто.

ЮЛЯ

Першае, пра што адразу згадваюць, калі бачаць яе прозвішча – кліп Троіцы “Тры янгалы”. Але гэта не адзіная яе праца.

Пачатак

Малявала з маленства, як толькі навучылася трымаць у руцэ аловак. Усе хацелі быць касманаўтамі, а яна хацела рабіць мульцікі. Першыя спробы былі ў гадоў 10, але тады было складана з навучаннем: зараз ёсць дзіцячыя студыі, а ў той час шанцавала тым, у каго бацькі самі нечым такім займаліся. Пасля школы вучылася ў ЕГУ, давучвался пасля яго закрыцця ў БДУ, на дызайне. У той час спрабавала рабіць нешта ў 3D, былі спробы і маляваць. Тады ўсё неяк і пачалося.

Што цікавіць

Зараз цікавіць усё. І дзіцячая, і аўтарская анімацыя, серыялы трохі меней, але за іх плацяць няблага, таму, напэўна, не варта іх адмятаць адразу ж.

Фестывалі

Фестываляў шмат. Амаль кожны месяц у свеце праходзяць фестывалі анімацыі. Нядаўна адбыўся ў Суздалі – гэта своеасаблівае мерапрыемства, там свая тусоўка, туды прыязджаюць у асноўным аніматары з Расеі, трохі з Украіны і Беларусі. Але па атмасферы гэта 33 задавальненні адразу: суткамі глядзіш мультфільмы, цябе кормяць, вакол выдатная прырода. І галоўнае, канечне, людзі. У анімацыі ёсць нейкі фільтр: застаюцца толькі харошыя людзі.

Куміры

Куміраў шмат. Яны ледзь не кожны дзень новыя. Паглядзіш адзін класны мультфільм – і вось ужо, здаецца, кумір. Асабліва цяжка пасля фестываляў, калі ты за кароткі тэрмін можаш вычапіць адразу шмат цікавага і новага.

Мары

Іх шмат, калі скласці спіс, то на рэалізацыю пойдзе не адзін год. Хочацца паспрабаваць сябе ў розных тэхніках, тэмах, напрамках. Глабальна ўсяго шмат. Пакуль, праўда, канкрэтна казаць не хочацца, каб не сурочыць.

Прафесія аніматар

Аніматараў у свеце не шмат. Іх проста не можа быць шмат. Гэта адзінкавы тавар. Адпаведна, у нашай невялікай краіне іх таксама не можа быць шмат. Тым больш, што амаль ва ўсіх краінах фінансаванне анімацыі – другаснае. У нас жа, калі звычайнае кіно не здымаюць, то што казаць пра анімацыю.

І паглядзець у нас невядома дзе. На дапамогу прыходзіць толькі сеціва, шанцуе тым, хто мае магчымасць ездзіць на фестывалі.

Аляксандра Даншова, “Пра сама”. Рэжысёр – Юля Рудзіцкая.

ГЕНА

Нягледзячы на свой трохгадовы стаж, пакуль адносіцца хутчэй да энтуізіястаў, што працуюць за ідэю.

Пачатак

Вучыўся на дызайнера. І хоць шмат чым займаўся – і рознымі відамі дызайну, і маляваў, і ляпіў – усё неяк паступова прыходзіла да анімацыі. Спачатку былі нейкія рэкламныя ролікі. Не вельмі сур’ёзныя, пры гэтым увесь час думаў пра тое, што трэба пачынаць нешта сваё. Шмат чытаў кніжак па анімацыі, але практыку ўсё адкладаў. Першай спробай стаў кліп гурта “Ананімка”.

Куміры

Даволі шмат тых, хто падабаецца. Савецкая анімацыя 80-х – была супер! З сучасных беларускіх – гэта Міхал Тумеля, што працаваў з расійскім “Пілотам”. З замежных можна і Ціма Бартана назваць. Кажуць нават, што мой ролік Lollipop падобны да яго анімацыі. Гэта, праўда, не зусім так: неяк тлумачыў, да чаго ролік будзе больш-менш падобны, і сказаў пра Бартана, адтуль і панеслася. А так стыль мой яшчэ фарміруецца, кожны раз спрабую нешта новае. Таму і знаёміўся б з абсалютна рознымі аніматарамі, вучыўся б у іх.

Мінусы

Нармальныя прапановы працы – гэта рэдкасць. Такія, каб і самому падабалася, і яшчэ за гэта плацілі добра. Часта музыкі звяртаюцца, просяць кліп зрабіць. Але ў іх ніколі няма грошай. Просяць зрабіць што-небудзь просценькае, але не хочацца рабіць халтуры. Мала хто разумее, што анімацыя, насамрэч, гэта працаёмкі і крапатлівы працэс. Да таго ж, як-ніяк трэба і за кватэру плаціць, і ,банальна, харчавацца чым-небудзь.

Барто, «Танцпол». Рэжысёр – Генадзь Буто.

Інтэрв’ю: KB
Апублікавана: 02.04.2010 у 34mag.net

RELATED POSTS

Інтэрв’ю ў часопісе “Alovak”

Мастак-мультыплікатар Генадзь Буто: “Усе аніматары ў большасці сваёй – энтузіясты…” Калі мы шукалі першага героя

Інтэрв’ю для Radiocult.by

Чаму творчыя людзі з’язджаюць з Беларусі? Беларуская анімацыя сёння, здаецца, не запатрабаваная. Таленавітыя маладыя аніматары

Артыкул у 34.magnet

Генадзь Буто Генадзь Буто належыць да рэдкага віду «беларускі аніматар». Зараз жыве ў Піцеры і

Інтэрв’ю «У фокусе»

Аніматары — гэта акторы, якіх ніхто не бачыць Ці ведаеце вы, што Санкт-Пецярбург — сучасная

Інтэрв’ю ў T-Styl.info

Аўтар мульціка-жаху “Лядзяш” прэзентаваў сваю творчасць у Гродне 4 студзеня гарадзенцы пазнаёміліся з анімацыяй Генадзя

Інтэрв’ю для Citycelebrity

Рэжысёр Генадзь Буто Рэдакцыя Citycelebrity звязалася з пераможцам фестывалю кароткаметражнага кіно і анімацыі «METERS/МЕТРЫ» (у

Інтэрв’ю CGtalk.by

Мультфільм для дарослых. Інтэрв’ю з Генадзем Буто Анімацыйны фільм «Лядзяш» быў створаны як адзін з

Экспэрымэнтальная анімацыя Генадзя Буто

Пачатак творчага шляху Генадзя Буто як эксперыментальнага аніматара бачыцца ў «Панараме» (2011). Вядома, хочацца капнуць глыбей і адзначыць, што візуальныя рашэнні і тэмы ранніх прац відавочна падводзілі аўтара да эксперыментальнай сцежкі.

Інтэрв’ю для CitiGid

Нядаўна стала вядома, што DreamWorks рыхтуе да выпуску новы серыял «Кунг-фу Панда: Лапы лёсу». Сярод мастакоў, якія працавалі над праектам, быў і беларус Генадзь Буто — ураджэнец Мінска

Інтэрв’ю для фестывалю нефільтраванага кіно

«Звышзадача любога мастака — «намацаць» межы мастацтва, выявіць яго прыроду і сутнасць, агаліць недамоўленае і нябачнае. Мастак выпрабоўвае гэтыя межы на трываласць. Межы зрушваюцца»

Артыкул у ADME.RU

Лепшыя аніматары Расіі ствараюць сацыяльную рэкламу Па замове Міністэрства культуры РФ і Фонду сацыяльна-культурных праграм

Артыкул у METRO

Мультфільм-жах для антынаркатычнага праекта палохае бацькоў Сацыяльны анімацыйны фільм «Лядзяш» беларускага аніматара Генадзя Буто створаны

Прэм’ера мультфільма «Фінік»

На мінулым тыдні наведаў прэм’еру поўнаметражнага мультфільма «Фінік» пра дамавікоў, у стварэнні якога я ўдзельнічаў у 2020 годзе ў якасці сторыбардыста (рэжысёра аніматыкаў).

Рэцэнзія на Too Big Drawing у CineClandestino

«Too Big Drawing» – адзін з самых арыгінальных і ўражлівых кароткаметражных фільмаў, з якімі нам давялося сутыкнуцца апошнім часам. У цэнтры аповеду — аловак і лінія, прычым апошняя не менш фантастычная, чым уяўленне самога аўтара

Кандопажская пісчая папера прыбыла!

Толькі праз паўгода малявання накідаў я ўрэшце спыніўся на гэтай пісчай паперы вытворчасці маленькага горада Кандопага недзе ў Карэліі. Для малявання накідаў яна ідэальная.