







Невялікая фотасправаздача з фестывалю PROYECTOR´22, які прайшоў у верасні 2022 года ў Мадрыдзе, Іспанія. У фестывалі ўдзельнічаў мой фільм Too Big Drawing.
PROYECTOR — гэта платформа відэаарту, прызначаная для паказу і распаўсюджвання відэаарту з асаблівай увагай да яго эксперыментальнага, бескампраміснага і сучаснага характару.