Лепшыя аніматары Расіі ствараюць сацыяльную рэкламу
Па замове Міністэрства культуры РФ і Фонду сацыяльна-культурных праграм «Губернія» лепшыя мастакі-аніматары краіны здымаюць сацыяльную рэкламу супраць наркотыкаў.
Антынаркатычны серыял «Рэ-анімацыя» здымаюць ужо трэці год запар на студыі «Мастэр-фільм» у межах праекта «Рэінкарнацыя». Кіраўніца, рэжысёрка і сцэнарыстка праекта — Святлана Ельчанінава. У планах праекта — сто і больш серый.
У трэшавых фільмах лепшых аніматараў Расіі гучыць «сапраўдная музыка ад прасунутых музыкантаў». Кароткія анімацыйныя фільмы аб’ядноўвае толькі агульная тэма: у іх няма ні адзіных герояў, ні агульнай стылістыкі.
Акрамя інтэрнэту, сацыяльныя анімацыйныя фільмы, якіх на гэты момант налічваецца ўжо каля 50, транслююцца на моладзевых тэлеканалах «2х2» і «A-ONE», у андэрграўндных клубах, а таксама ў межах анімацыйных кінафестываляў.



Апублікавана 8 лістапада 2010 года на adme.ru