Вау! Джон Зорн не дазволіў выкарыстаць сваю музыку ў маім мультфільме «Лядзянец» (яму не спадабалася, што я парэзаў яе на кавалкі)….. Давядзецца шукаць кампазітара для майго мультфільма. Але вось што ён напісаў пра маю працу:
«Гэта выдатны фільм! Цудоўная анімацыя… і ён заслугоўвае арыгінальнай музыкі… магчыма, у будучыні мы маглі б папрацаваць разам над нейкім праектам…. але зараз я завалены ўласнай працай… вось невялікі фрагмент з новага CD…»
І яшчэ прыемна, што ён даслаў мне кампазіцыю са свайго яшчэ не выдадзенага новага альбома The Book of Shadows.