
Нарэшце прыйшлі мае кнігі пра кіно! Гэта кнігі са знакамітага спіса, які Pixar рэкамендуе сваім стажорам для абавязковага прачытання. Большасць кніг я знайшоў у электронным выглядзе, але толькі не гэтыя тры, дзве з якіх займаюць першыя пазіцыі ў спісе. Яны не толькі адсутнічаюць у вольным доступе ў электронным фармаце, але іх няма нават у платных электронных выданнях. Больш за тое, яны ажно 1991 года выдання! Таму давялося замовіць папяровыя кнігі, хоць я ўжо даўно адмовіўся ад такога фармату.
Гэтыя кнігі не пра анімацыйнае кіно, а пра кіно ўвогуле.