

Два мае фільмы The Primitives і Too Big Drawing возьмуць удзел у 35-м фестывалі Instants Vidéo, які пройдзе з 21 кастрычніка па 20 снежня 2022 года ў галерэях Марселя, Экс-ан-Праванса і Ніцы (Францыя), а таксама ў Ісфахане (Іран), Газе (Палесціна) і Мілане (Італія).
У праграме — відэаарт, інсталяцыі, перформансы, электронная паэзія, музыка, сустрэчы з мастакамі і паэтамі.
The Primitives у Марселі (Францыя) — выставы, 10 лістапада — 22 студзеня
Too Big Drawing у Марселі (Францыя) — паказы, перформансы і абмеркаванні, 12 лістапада
Too Big Drawing на Біенале відэаарту і перформансу /si/ у Палесціне, 12–26 ліпеня