3-і Міжнародны фестываль незалежнага кіно ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) падрыхтаваў асобную праграму — рэтраспектыву маіх прац пад назвай «Foco Genadzi Buto»: ад музычных кліпаў да кароткаметражных фільмаў. Хто б мог падумаць?
Калі каго занясе ў Буэнас-Айрэс — заходзьце 🙂
Вышэй дададзены фрагмент каталога фестывалю. Пераклад апісання праграмы:
Вясёлыя мутацыі ўчарашняга і сённяшняга дня
Здаецца, Генадзь Буто зусім не здольны сядзець на месцы. У сваёй біяграфіі ён коратка і вычарпальна прадстаўляецца: «Я рэжысёр, аніматар, мастак і дызайнер».
Нарадзіўшыся ў Мінску, ён валодае цудадзейнай здольнасцю радыёпрымача, які ўлоўлівае гукі: няма такой формулы, з якой ён не змог бы стварыць гук ва ўсёй яго паўнаце. Але па-сапраўднаму ўражвае іншае — яго настройка. Антэна Буто ўлоўлівае хвалі з паралельных вымярэнняў — абсурдных, але захапляльных, нібы міжпрасторавае кабельнае тэлебачанне з «Рыка і Морці».
Дзякуючы гэтаму ён можа вагацца паміж спалучэннем кінескопнага напружання і анімацыі старых камп’ютараў, як у музычным кліпе на песню Dancefloor, і гульнёй з абсурдам у Too Big Drawing.
Буто давярае ўсім выразным сродкам, якія мае пад рукой, і нічога не баіцца. Ён можа перайсці ад белых ліній на чорным фоне, фактурай падобных да нуарнай інфаграфікі, у наўмысна мінімалістычнай працы One Night Somewhere, да канструкцыі, годнай паважанага Commodore 64, які толькі-толькі пачаў разумець, якім можа быць мастацтва (і, Божа мой, як жа гэта відаць!).
Гатычны хорар, 283 кадры раздушаных жаб або зацыкленае відэа з YouTube — погляд Буто падобны да прызмы, якая ўсё гэта асвятляе і адлюстроўвае.
JMD