Хачу сапраўднага, «непадробнага», «сырога» і нават грубага ў сваёй натуральнай форме, «ад душы». Ненавіджу камерцыю, гламур, «пустазвонства», попсу, сучасную моладзь, масавую культуру, «бабло», эканоміку, пантоўства і г.д. Агідна глядзець на цэнтр Мінска.
Пра мастацтва і камп’ютар
Я вырашыў, што мне трэба быць такім: адной нагой стаяць у мастацкім свеце, у арце, а другой — у тэхнічным, выкарыстоўваючы яго як сродак выяўлення (суперсродак!). Толькі такі сімбіёз можа даваць уражальныя вынікі…