Той выпадак, калі са здзіўленнем выпадкова знаходзіш у інтэрнэце інфармацыю пра тое, што твой фільм Too Big Drawing яшчэ ў жніўні мінулага года, дзевяць месяцаў таму, стаў пераможцам у катэгорыі «Замежны ігравы фільм», а ты пра гэта нават не ведаў.
Фестываль называецца Міжнародны фестываль кіно і кароткаметражных фільмаў у Нортэ-дэ-Сантандэр, FECORNO (Нортэ-дэ-Сантандэр, Калумбія).
Незразумела толькі, навошта яны запісалі мяне ў расіяне.