
На VIII Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў «Нефільтраванае кіно» (Мінск, Беларусь) фільм Too Big Drawing быў прызнаны журы найлепшым у «беларускай секцыі», таксама атрымаў высокую ацэнку ў глядацкім галасаванні і быў адзначаны «Спецыяльным згадваннем журы».