
Інтэрв’ю ў часопісе “Alovak”
Мастак-мультыплікатар Генадзь Буто: “Усе аніматары ў большасці сваёй – энтузіясты…” Калі мы шукалі першага героя для рубрыкі «Творчы шлях», мы адразу падумалі пра аніматара Генадзя БУТО. Узяць у яго інтэрв’ю аказалася вельмі сімвалічна. Па-першае, Гена пазнаёміў суаўтараў часопіса, па-другое, ён увасабляе ўсіх тых творчых людзей, якім наш часопіс прызначаецца. Чалавек з акадэмічнай адукацыяй, для якога